- гарашыны
- гарахавінне (гарохавінне, гарашыны)
гарахавінне, -я
н.
гарохавінне, -я
н.
і гарашыны, -шын, адз. няма. Гороховая солома.На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацёртым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусьці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго (Юркі) было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння. Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толькі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Выносім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.